БАРОМЕТР ПРАБЛЕМ

Чаму чалавек вымушаны звяртацца ў інстанцыі, каб вырашыць набалелыя пытанні і праблемы? Куды найчасцей звяртаюцца грамадзяне і менавіта па якіх пытаннях? Пра гэтае і іншае чытайце ў інтэрв’ю з загадчыцай сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Людмілай Габрыльчук.

— Людміла Уладзімі­раўна, калі аналізаваць пытанні, па якіх звяртаюцца грамадзяне, дык які вывад можна зрабіць?
— Аналіз пытанняў, што ўзнімаюць у сваіх зваротах грамадзяне, дазваляе зрабіць вывад: пісьмы выкліканы як аб’ектыўнымі прычынамі (да прыкладу, недахоп фінансавання, у сувязі з чым пераносяцца тэрміны), так і неналежнай якасцю работы (напрыклад, адсутнасць прагназавання вынікаў прымаемых рашэнняў і недастатковая работа па прадухіленні праблемных пытанняў).
— Калі браць 2012 год і папярэдні, колькасць зваротаў павялічылася ці зменшылася?
— Летась у райвыканкам паступіла 222 звароты грамадзян і юрыдычных асоб (з улікам выязных прыёмаў і зваротаў да першага намесніка старшыні). У параўнанні з годам папярэднім, гэта менш на 30%, у тым ліку пісьмовых – на 38%, вусных – на 10%.
У Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паступіла 58 зваротаў ад грамадзян раёна, што на 4 менш, чым у 2011 годзе.
Колькасць скаргаў у параўнанні з аналагічным перыядам года папярэдняга летась зменшылася на 23%, ці з 13 да 10.
А вось колькасць паўторных зваротаў павялічылася на 133% і склала 21.
— Звароты грамадзян – гэта той барометр, што падказвае праблемы, якія людзей хвалююць найбольш. Якія гэта праблемы?
— Звароты па пытаннях уладкавання дзяцей ва ўстановы да­школьнай адукацыі, як вусныя, так і электронныя, раней не паступалі, а летась іх было ажно 4. У 12 пісьмах узнімалася праблема крэдытавання жылля, што будуецца, ці ўключэння ў спісы на льготнае крэдытаванне.
На 50% павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях работы грамадскага транспарту. Гэта выклікана тым, што аўтобусны парк № 1 г. Брэста з-за страт адмяніў многія маршруты. А менавіта маршруты Маларыта-Хаціслаў, Маларыта-Макраны, Брэст-Збураж, Маларыта-Боркі, Маларыта-Заор’е, Маларыта-Антанова, Маларыта-Хмялёўка.
Значна павялічылася колькасць зваротаў і па пытаннях аховы здароўя: з 2 да 9. Жыхароў в. Новыя Боркі, Малыя Дарапеевічы, да прыкладу, хвалявала пытанне, чаму ўрачы цэнтральнай райбальніцы не вядуць прыём у іх вёсках.
Калі аналізаваць усе звароты, якія летась паступалі, дык найбольш праблемнымі пытаннямі з’яўляюцца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, крэдытаванне жылля, што будуецца, будаўніцтва інжынерна-транспартных сетак, транспартныя зносіны.
— З мэтай выканання даручэння Прэзідэнта нашай рэспублікі летась у раёне працавала рабочая група па вывучэнні работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Брэсцкай вобласці са зваротамі грамадзян. Якія вывады група зрабіла?
— Згодна са справаздачай групы, праблемных пытанняў, што патрабуюць вырашэння на ўзроўні ўрада Рэспублікі Беларусь, не выяўлена, сістэмных недахопаў у рабоце са зваротамі грамадзян не ўстаноўлена.
— Людміла Уладзімі­раўна, як часта праводзяцца нарады-вучобы па пытаннях работы са зваротамі грамадзян?
— Летась такіх нарад было праведзена 4: адна ў райвыканкаме з кіраўнікамі раённых арганізацый, начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, другая – на базе Велікарыцкага сельвыканкама са старшынямі і кіраўнікамі спраў сельвыканкамаў, трэцяя – на базе Олтушскага сельвыканкама для старшынь і кіраўнікоў спраў сельвыканкамаў, спецыялістаў райвыканкама, чацвёртая – зноў жа ў райвыканкаме.
— Жыхары якіх сельсаветаў найчасцей звяртаюцца за дапамогай у вырашэнні праблемных пытанняў?
— У райвыканкам найбольшая колькасць зваротаў (без уліку “прамых тэлефонных ліній”, электронных паведамленняў) паступіла з Велікарыцкага і Маларыцкага сельвыканкамаў – па 14, Арэхаўскага і Олтушскага – па 11, Хаціслаўскага – 10, найменшая – з Гвозніцкага, Чарнянскага, Лукаўскага – па 9.
Напрамую найбольшая колькасць зваротаў паступіла ў Чарнянскі (59), Маларыцкі (57), Лукаўскі (45), Велікарыцкі (42), Макранскі (40) сельвыканкамы, найменшая – у Арэхаўскі (6), Гвозніцкі (15) і Хаціслаўскі (20) сельвыканкамы.
З вышэйстаячых і іншых органаў атрымана найбольш даручэнняў па зваротах грамадзян з Олтушскага (11), Хаціслаўскага (10), Велікарыцкага (9) і Маларыцкага (9), Гвозніцкага (7) сельсаветаў, найменш – Арэхаўскага (2), Макранскага (2) і Лукаўскага (5) сельсаветаў.
Падрыхтавала Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано в «ГЧ» 10.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!