Майстар-клас для знаўцаў гімназіі

Дзякуючы Леаніду Лук’янчуку, настаўніку тэхнічнай працы, 120 вучняў 5-11 класаў наведваюць заняткі ў гуртку “Што? Дзе? Калі?” Пра юных інтэлектуалаў добра ведаюць не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Пацвярджэнне таму – візіт у раённую гімназію Канстанціна Бусава, загадчыка аддзела развіцця КВіЗ–руху і інтэлектуальнай творчасці УО “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі. Канстанцін Віктаравіч праводзіў майстар-клас для 6 з 11 рознаўзроставых каманд раённай гімназіі. На працягу 4 гадзін былі цікавыя трэнінгі, інтэлектуальныя гульні, пытанні і адказы. Канстанцін Бусаў падзяліўся ўласнай методыкай правядзення паспяховай гульні.
Госць застаўся задаволены ўзроўнем падрыхтоўкі юных інтэлектуалаў раённай гімназіі. Ён пакінуў багацейшую дыдактычную базу і метадычныя дапаможнікі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Леанід Лук’янчук і Канстанцін Бусаў у час правядзення майстар-класа ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 24.04.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий