Тут будзе новы сад

Сёлетнія выпускнікі другой гарадской школы заклалі новы сад
Каб пакінуць добрую памяць пра сябе, выпускнікі другой гарадской школы кожны год акультурваюць тэрыторыю вакол навучальнай установы. Леташнія выпускнікі разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Раісай Пятроўнай Піпко і Галінай Мікалаеўнай Міхалюк, да прыкладу, пасадзілі 16 туй, што купілі за грошы, заробленыя ў вытворчай брыгадзе. А сёлетнія разам са старэйшымі педагогамі Людмілай Адамаўнай Гумінскай, Зінаідай Віктараўнай Кулічык, Валянцінай Пятроўнай Гойка і інш. абмаладзілі стары сад, якому больш чым 50 гадоў, 20-цю новымі яблынькамі. Ён, калі вырасце, будзе напамінаць калектыву школы пра тых, хто закончыў яе ў 2012-2013 навучальным годзе. Як напамінае сёння пра былога настаўніка школы Аляксея Яфімавіча Куляку стары сад, а менавіта гэты педагог быў ініцыятарам яго закладкі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час пасадкі маладых яблынек.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 2.05.2013 г. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!