Повараў падрыхтуе прафліцэй

Маларыцкі  прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці з 1 па 10 кастрычніка  будзе ажыццяўляць прыём дакументаў на завочнае навучанне па спецыяльнасці “Грамадскае харчаванне”.

– Пасля заканчэння тэрміну вучобы, які складае адзін год (дзве сесіі),  выпускнікі набудуць кваліфікацыю “Повар трэцяга разраду”,  – гаворыць  намеснік дырэктара ўстановы адукацыі па вучэбна-вытворчай рабоце Сяргей Хатынюк. – Група з 15 чалавек адкрываецца па папярэдняй заяўцы аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама. Гэта робіцца для таго, каб стварыць рэзерв  кадраў повараў у раёне. На навучанне накіроўваюцца  повары, якія не маюць кваліфікацыйнага разраду.

У Маларыцкім прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці ёсць неабходная матэрыяльна-тэнічная база і адпаведныя выкладчыцкія кадры,  каб ажыццяўляць навучанне па спецыяльнасці “Грамадскае харчаванне”. Між   іншым,  выпуск па завочнай форме навучання з прысваеннем кваліфікацыі “Повар трэцяга разраду” ва ўстанове адукацыі адбыўся ў 2016 годзе (22 чалавекі).

Дарэчы, навучанне повараў Маларыцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытвор­часці ажыццяўляў, пачынаючы з 1993/1994 навучальнага года (набор быў не ўсе гады). Усяго ўстанова адукацыі зрабіла 11 выпускаў па спецыяльнасці “Грамадскае  харчаванне” і пад­рыхтавала 330 спецыялістаў.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий