У ГДК адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў ХV рэспубліканскага конкурсу “Крыштальны яблык-2022”(фотарэпартаж)

У ГДК адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў ХV рэспубліканскага конкурсу “Крыштальны яблык-2022”, які праводзіў  Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні.

За выпуск якаснай прадукцыі Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат атрымаў чарговы яблык і сертыфікат пераможцы. Вышэйшай узнагародай конкурсу на гэты раз адзначаны “Сок з яблыкаў і манга з мякаццю прамога адціскання стэрылізаваны” ў намінацыі “Сокі прамога адціскання”. Узнагароду на сцэне атрымлівалі дырэктар прадпрыемства Юрый Вітрук і начальнік тэхналагічнага аддзела Валянціна Грыгарук.

Віншавальныя музычныя нумары для пераможцаў ХV рэспубліканскага конкурсу “Крыштальны яблык-2022” падрыхтавалі артысты ГДК. Заяршылася мерапрыемства наведваннем выставы вытканых касцюмаў Маларыцкага строю адзення, якую падрыхтаваў Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий