“БЕЛАЯ РУСЬ – З ЛЮБОЎЮ ДА ДЗЯЦЕЙ!”

Пярвічная арганізацыя ЦБУ №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” выступіла ініцыятарам правядзення акцыі “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей!”

А падтрымалі гэтую акцыю ўсе работнікі аддзялення, а таксама пярвічкі ГА “БРСМ” і РГА “Беларускі саюз жанчын”.
— За некалькі дзён былі сабраны цацкі, маляўнічыя дзіцячыя кніжкі і развіццёвыя гульні, адзенне, абутак, а таксама грашовыя сродкі, на якія набылі канцэлярскія вырабы, — кажа Валянціна Бурштын, намеснік дырэктара ЦБП № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.– Міласэрнасць, спачуванне, суперажыванне – усё гэта характэрна нашым супрацоўнікам. Таму яны імкнуцца заўсёды рабіць дабро і дапамагчы канкрэтнаму чалавеку. Варта нагадаць, што банкаўскія работнікі на працягу ўжо некалькіх гадоў прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі. У яе рамках за кошт асабістых сродкаў і сродкаў прафсаюзнай арганізацыі дзецям-інвалідам, дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця набываюцца падарункі… Акцыя “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей” стала ў нас ужо традыцыйнай.
Напярэдадні Міжна­роднага дня абароны дзяцей прадстаўнікі банка наведаліся ў Ланскі дзіцячы сад.Яны ўручылі выхаванцам сабранае. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя падарункамі.
Р.S. Сёння Ланскі дзіцячы сад наведвае 14 дзяцей ва ўзросце з 3 да 7 гадоў з трох вёсак.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення акцыі “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!