Школьнікі Маларытчыны далу­чыліся да рэспубліканскага дык­танта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

Вучні 8-11 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны  далу­чыліся да рэспубліканскага  дык­танта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

Гэтая пісьмовая работа праводзілася ў час заняткаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Мэта яе – прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

Невыпадковы і выбар тэкста для рэспубліканскага дыктанта – “Дзень народнага адзінства”, бо гэта свята – “даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!”

Сярод тых, хто актыўна далучыўся да пісьмовай работы,  былі  і вучні раённай гімназіі.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий