Журналісты на Iванаўшчыне

Іванаўскі раён цікавы не толькі для журналістаў. Тут ёсць што паказаць, пра што расказаць, чым захапіцца. Невыпадкова мерапрыемствы самага высокага ўзроўню, удзел у якіх прымае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, праходзяць на Іванаўшчыне. Менавіта тут і адбылася цырымонія ўзнагароджання па выніках штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў.
Сродкі масавай інфармацыі шмат расказваюць пра развіццё аграэкатурызму ў нашай краіне. Гэта тая сфера, якая ў апошні час заняла пэўную нішу ў эканоміцы. На сённяшні дзень у вобласці зарэгістраваны 222 аграсядзібы і амаль палавіна з іх толькі за апошнія 2 гады. За 2012 год яны прынялі больш за 20 тысяч турыстаў. 7246 чалавек наведалі дзяржаўныя заказнікі, дзякуючы чаму зароблена тры мільярды рублёў і шэсцьдзесят тысяч долараў.
— Гэта цэлая галіна, з якой мы лічымся, і якой стараемся дапамагаць, – адзначыў на сустрэчы з журналістамі кіраўнік вобласці.
Толькі на Іванаўшчыне зарэгістравана 12 аграэкасядзіб. Таму тэматыкай мерапрыемства на гэты раз стала развіццё аграэкатурызму. Удзельнікі пабывалі на аграсядзібах “Заранка” ў Яечкавічах, “Лясная” ў дачным пасёлку ля вёскі Кужэлічын, “Прыазёрная” ў аграгарадку “Адрыжын”, наведалі таксама музейны комплекс Напалеона Орды ў в. Варацэвічы, школу бондарства ў райцэнтры, усклалі кветкі да помніка ў гонар падпольнага сельскага Савета – у вёсцы Калена.
Выступаючы перад журналістамі, Канстанцін Сумар коратка спыніўся на выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 4 месяцы, адзначыўшы станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы.
— Ваша роля ў гэтым не апошняя, — сказаў Канс­танцін Андрэевіч, звяртаючыся да журналістаў. – Вы правільна разумееце дачыненне да тых працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. Пра гэта сведчаць глыбока пранікнёныя публікацыі на розную тэматыку.
Канстанцін Сумар уручыў Дыпломы пераможцам па выніках штогадовага спаборніцтва. Сярод прафесійных журналістаў у намінацыі “Міжнацыянальныя адносіны і міжнацыянальны дыялог” пераможцам выйшаў карэспандэнт раённай газеты “Голас часу” Мікалай Навумчык. І яшчэ адна наша калега — адказны сакратар рэдакцыі Ірына Касцевіч узнагароджана спецдып­ломам “За адказнасць і прафесіяналізм у рабоце з пісьмамі і зваротамі грамадзян”.
Віншуем калег!
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: Канс­танцін СУМАР уручае Дыплом аблвыканкама Мікалаю НАВУМЧЫКУ; у час наведвання школы бондарства.

Опубликовано в «ГЧ» 12.06.2013 г. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!