Карысная справа

Тры тысячы літраў смецця сабралі, прыбі­раючы тэрыторыю ля возера, члены мала­дзёжнага атрада аховы правапарадку ў рамках акцыі “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл”.
Хто з нас не любіць адпачываць на прыродзе, радавацца навакольнай прыгажосці, атрымліваць асалоду ад свежага паветра, любавацца тым, як у гладзі возера, нібы ў люстэрку, адбіваецца неба? Вясною і летам ля ваеннага возера, хоць купанне там і не дазволена, заўжды шматлюдна. Яркае па­цвярджэнне таму – кучы смецця, якія застаюцца на беразе з-за таго, што адпачываючыя не лічаць патрэбным забраць з сабою ўсе рэшткі свайго “пікніка”. Кожны год па ініцыятыве раённага камітэта ГА “БРСМ” прыбіраць гэтае смецце выходзяць валанцёры. Вось і сёлета 12 юнакоў з маладзёжнага атрада аховы правапарадку, які дзейнічае пры дзяржаўным прафесій­ным ліцэі, адправіліся на ўборку тэрыторыі вакол возера. 25 мяшкоў, кожны з якіх аб’ёмам па 120 літраў, напоўнілі хлопцы сабранымі пластыкавымі бутэлькамі, поліэтыленавымі пакетамі і іншым смеццем. Усяго было сабрана апошняга больш за 3 тысячы літраў.
Часцей за ўсё на беразе возера, і ў гэтым лёгка пераканацца, адпачываюць кампаніі дарослых людзей. А прыбіраць за імі даводзіцца дзецям. Дык які ж прыклад мы падказваем моладзі? Сорамна, згадзіцеся…
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку наводзяць парадак ля возера.
Фота Аляксея ДЗЯМІНСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 12.06.2013 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!