Святочнае мерапрыемства да Дня пажылых людзей прайшло ў ГДК (фотарэпартаж)

У чацвер, 29 верасня, людзей “залатога” ўзросту запрасілі ў ГДК на яркае святочнае мерапрыемства.

Перад яго пачаткам арганізатары гасцей здзіўлялі выдатнымі тэматычнымі выстаўкамі “Бяспека жыццядзейнасці грамадзян” (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях), “У гармоніі з узростам” (раённая бібліятэка), “Рукатворны цуд” (раённы цэнтр народнай творчасці). Шмат станоўчых эмоцый выклікала і выстава аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усе, хто жадаў, у фае ГДК мог паспрабаваць фітачаі ад цэнтральнай раённай аптэкі № 14, якія  ўмацоўваюць імунітэт, сардэчна-сасудзістую сістэму і ад кашлю,  пачаставацца свежай і пахучай выпечкай уласнай вытворчасці хлебазавода Маларыцкага райспажыўтаварыства, прадэгусціраваць сокі і нектары Маларыцкага кансервавагародніна-сушыльнага камбіната.

Затым адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня пажылых людзей і 35-годдзя народнага хору ветэранаў ГДК, які правялі Лілія Чуль і Алена Палівода. Прысутных у зале  і самадзейных артыстаў шчыра віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Стасюк, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Фёдар Галянчук, клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра протаіерэй Сергій Струнец. Народнаму хору ветэранаў і яго кіраўніку Галіне Бягезе свае музычныя падарункі ўручылі таксама і калегі па творчаму цэху, мясцовыя артысты.

У другой частцы мерапрыемства на суд гледачоў канцэртную праграму “Нашы песні – добрым людзям” прадставіў народны хор ветэранаў. Выступленне, як заўсёды, прайшло “на біс”.

 

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий