Права на сацыяльнае жыллё

“Падкажыце, калі ласка, якія катэгорыі грамадзян маюць права на пастаноўку ў чаргу на сацыяльнае жыллё?
Ларыса Іванаўна”.

Адказвае галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Дземянчук:
— Права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду згодна з Указам Прэзідэнта нашай рэспублікі № 565 ад 29.11.2005 г. маюць грамадзяне, калі ў іх сем’ях ёсць асобы, з якімі з-за іх захворванняў немагчыма пражываць сумесна ў адным пакоі кватэры ці ў 1-пакаёвай кватэры; дзеці-сіроты і дзеці, пакінутыя без апекі бацькоў, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі ці якія ўступілі ў шлюб, асобы з ліку дзяцей-сірот ці сірот, пакінутых без апекі бацькоў; ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды ваенных дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; інваліды з дзяцінства ў выніку раненняў, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ваенных дзеянняў у іншых краінах; грамадзяне, якія перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на ЧАЭС, інваліды ў выніку ЧАЭС; адзінокія інваліды І і ІІ груп, якія не працуюць; адзінокія пенсіянеры, якія не працуюць; грамадзяне, у сем’ях якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.
Права на сацыяльнае жыллё маюць таксама грамадзяне, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу пастаноўкі на ўлік, і якія маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае памер кошту кватэры тыпавых спажывецкіх якасцяў, зыходзячы з максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання на 1 члена сям’і з ліку наступных катэгорый: інваліды І і ІІ груп, акрамя адзінокіх непрацуючых; пенсіянеры і асобы, што дасягнулі пенсійнага ўзросту; мнагадзетныя сем’і; маці-гераіні; уладальнікі ордэна Маці; ордэна “Мацярынская слава”, медаля “Медаль за мацярынства”; грамадзяне, якія ўзялі на выхаванне 3 і больш дзяцей-сірот ці дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў; ветэраны ваенных дзеянняў у іншых краінах; члены сямей загінуўшых (памерлых) грамадзян, указаных у Законе аб ветэранах Рэспублікі Беларусь. Аднак кожны выпадак трэба разглядаць асобна і г.д. Калі ў вас узнікнуць пытанні на гэты конт, тэлефануйце на нумар 2-30-78.

Опубликовано в «ГЧ» 12.06.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!