“Свята рыбака”

Менавіта такую назву атрымалі асабіста-камандныя спаборніцтвы па летняй лоўлі рыбы, якія прайшлі на возеры Сялец Бярозаўскага раёна. Удзельнікамі спаборніцтваў былі прафсаюзныя арганізацыі Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў лесу. Упершыню каманду ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” прадстаўлялі жанчыны – інжынер па падрыхтоўцы кадраў і старшыня прафсаюзнага камітэта Людміла Губей, юрысконсульт Людміла Скопіна і інжынер па ахове працы Таццяна Борсук. Удзельнікі спаборніцтваў засталіся задаволенымі ўловам, атрымалі дыплом, грашовы прыз, а таксама пазітыўны зарад энергіі, добры настрой і пачаставаліся смачнай юшкай.
Наталля КАСЯНЮК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”.
НА ЗДЫМКУ: удзельніцы спаборніцтваў Таццяна Борсук, Людміла Скопіна і Людміла Губей.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.06.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!