Прававое поле пенсіянера абмеркавалі на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Гармонія”

Пры Маларыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме функцыянуе 4 публічныя Цэнтры прававой інфармацыі. Яны былі створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 года пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі  раённай бібліятэкі, а таксама ў Хаціслаўскай, Олтушскай і Лукаўскай сельскіх бібліятэках.

Асноўная мэта Цэнтра прававой інфармацыі – фарміраванне ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічанне правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грама­дзян. Любы жыхар Маларытчыны мае магчымасць азнаёміцца з тэкстамі прававых актаў, раздрукаваць іх ці захаваць на асобным носьбіце інфармацыі. Па запыце бібліятэкары могуць  складаць тэматычныя спісы прававых актаў, прадастаўляць друкаваныя і электронныя выданні, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю. Той, хто не валодае навыкамі працы з інфармацыйна-прававымі рэсурсамі,  заўсёды можа разлічваць на дапамогу бібліятэкара ў пошуку патрэбнай інфармацыі,  кансультаванне па пытаннях працы з базамі і банкамі да­дзеных прававой інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсамі.

У рамках функцыянавання Цэнтра прававой інфармацыі бібліятэкары таксама право­дзяць з чытачамі шмат розных мерапрыемстваў. Гэта, напрыклад, урокі прававой інфармацыі, сустрэчы за круглым сталом, юрыдычныя кансультацыі, дыскусійныя пляцоўкі…

Адным з накірункаў дзейнасці Цэнтра прававой інфармацыі з’яўляецца  праца з пенсіянерамі. З гэтай мэтай у чытальнай зале раённай бібліятэкі  нядаўна прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Гармонія”. Гэта быў своеасаблівы юрыдычны лікбез “Прававое поле пенсіянера”. Мерапрыемства прайшло з удзелам загадчыка натарыяльнай канторы Маларыцкага раёна Іны Саўчук.

Удзельнікі сустрэчы атрымалі, напрыклад, адказы на пытанні,  як аформіць спадчыну, як падарыць, прадаць, абмяняць рухомую або нерухомую маёмасць і ажыццявіць яе раздзел. Пенсіянераў таксама цікавіла, як аформіць грошы ў доўг, як засведчыць сапраўднасць подпісу на заяве, як заверыць копіі дакументаў або пераклады дакументаў з адной мовы на іншую.

Падчас мерапрыемства  прысутныя ў чытальнай зале атрымалі кваліфікаваную юрыдычную кансультацыю і па іншых пытаннях, якія іх цікавілі.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий