В городком парке сегодня заложили новую аллею деревьев

У Год гістарычнай па­мяці адзначаецца знакавая дата – 1030-годдзе ўтварэння Полацкай епархіі, першай на тэрыторыі нашай краі­ны, якая паклала пача­так праваслаўю на бе­ларускіх землях. Да яе прымеркава­на шмат розных мерапрыемст­ваў. Такая маштабная падзея не засталася незаўважанай і на Маларытчыне. Ва ўстановах культуры і адукацыі праходзяць мерапрыемствы, падчас якіх расказваецца пра ўзнікненне хрысціянства, распаў­сюджванне праваслаўя на землях усходніх славян і на тэрыторыі Беларусі.

У рамках юбілейнай даты 16 лістапада на тэрыто­рыі спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна ў алеі памяці “Абаронцам Радзімы” (з боку вуліцы Паўднёвая ля аўтастаянкі)  з’явілася яшчэ па сем саджанцаў сасны і дубоў (звычайных і чырваналістых) і шэсць –  елачак. Іх сумесна пасадзілі святары Маларыцкай царкоўнай акругі на чале з благачынным  протаіерэем Віктарам Паляцілам,  настаўнікі і вучні 8 “А” класа раённай гімназіі, часова выконваючая абавязкі па пасадзе намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАУС маёр міліцыі Наталля Трафімук,  а таксама работнікі спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна.

Алея памяці “Абаронцам Радзімы” была закладзена восенню 2019 года ў гонар тых, хто раней працаваў у сілавых структурах раёна. Ініцыятарам гэтай справы тады выступіў ветэран Міністэрства ўнутраных спраў, былы намеснік начальніка РАУС Мікалай Сацюк пры падтрымцы намесніка на­чальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні раённага аддзела ўнутраных спраў Маларыцкага райвыканкама Таццяны Дэнэка. У алеі было выса­джана некалькі дубкоў сіламі ветэранаў сілавых структур і супрацоўнікаў РАУС Маларыцкага райвыканкама. У 2021-2022 гадах у ёй з’явіліся імянныя дубкі, высаджаныя супрацоўнікамі Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях,  пагранічнай камендатуры “Маларыта”, Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта, ваеннага камісарыята  і пракуратуры Маларыцкага раёна, прадстаўнікамі грузінскай дыяспары ў Маларыце. Актыўны ўдзел у пасадцы дрэўцаў прымалі вучні і  настаўнікі раённай гімназіі, работнікі спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна.

 Па словах Мікалая Сацюка, асаблівасць алеі ў гарадскім парку ў тым, што пасаджаныя дубкі па разбіўцы, калі глядзець зверху, утвараюць  чатырохканцовы крыж. Гэты своеасаблівы “пасаджаны” крыж  будзе напамінаць пра святкаванне 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях на Маларытчыне і пра тых, хто праявіў мужнасць, гераізм,  хто аддаў сваё жыццё дзеля таго,  каб мы змаглі жыць на сваёй зямлі ў міры,  ладзе і згодзе ў вольнай і незалежнай краіне. Гэта памяць, якую неабходна назаўсёды захаваць для  будучых пакаленняў.

Цяпер на алеі памяці сілавых структур “Абаронцам Радзімы”  агульнымі намаганнямі пасаджана ўжо 48  дрэў. Калі яны ўбяруцца ў сілу, то гэта будзе найпрыгажэйшы куточак у гарадскім парку,  куды захочацца  прыйсці і адпачыць ў любы час года.

Алея ў гарад­скім парку бу­дзе пашы­рацца,  і на наступны год у ёй плануецца пасадзіць яшчэ некалькі дрэўцаў. Між   іншым,  догляд за імі будуць ажыццяўляць вучні раённай гімназіі і работнікі спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна.

– Нельга быць патрыётам, не ведаючы духоўных законаў, норм свайго народа, – гаворыць благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. – У Год гістарычнай памяці, які найперш арыентаваны на фарміраванне аб’ектыўных адносін грамадства да свайго гістарычнага мінулага, шанавання і захавання традыцый, важным і неабходным з’яўляецца асэнсаванне ролі праваслаўнай царквы ў гістарычным лёсе беларускага народа,  разуменне сваіх духоўных вытокаў і каранёў. Гістарычная памяць – гэта кроўна-жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий