Крыштальны “Нектар грушавы”

ААТ «Маларыцкі кансер­вавагародні­насушыльны камбінат» у чарговы раз пацвердзіў высокую марку сваёй прадукцыі. Са штогадовага конкурсу “Крыштальны яблык”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук і РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, прадстаўнікі прадпрыемства вярнуліся з узнагародай. Дыпломам пераможцы ў намінацыі “Кансервы з садавіны для дзіцячага харчавання” адзначаны “Нектар грушавы з мякаццю”.
У скарбонцы камбіната гэта ўжо 10-ы яблык (першы атрыманы ў 2008 г.). Работнікі прадпрыемства жартуюць, што ўжо неабходна крыштальная бочка, каб засольваць крыштальныя яблыкі. Між іншым, кансервавагародніна­сушыльны камбінат амаль штогод на рэспубліканскіх конкурсах традыцыйна заваёўвае іх па два. А гэта сведчыць пра выдатную якасць прадукцыі, якую выпускае прадпрыемства.
* * *
На кансервавагарод­нінасушыльным камбінаце цяпер гарачы час. У самым разгары ідзе нарыхтоўка сыравіны.
— Мы плануем назапасіць яе ў аб’ёме 4450 тон, — кажа Галіна Шышук, спецыяліст па нарыхтоўцы сыравіны. – З іх 2210 тон – гэта пладова-ягадная сыравіна. Для перапрацоўкі закладзена 68,3 тоны клубніц, 81,3 – вішні, 9,5 — парэчак чырвоных, акрамя таго, закуплена на сённяшні дзень 16 тон чарніц. Трошкі пазней бу­дзем нарыхтоўваць парэчкі чорныя, персікі, маліну, кабачкі, яблыкі і інш.
— Галіна Васільеўна, дзе набываеце сыравіну?
— У асноўным – на Брэстчыне і па ўсёй рэспубліцы, акрамя Гомельскай вобласці. Таксама ў нас заключаны дамовы на сезон з нарыхтоўшчыкамі Брэстчыны. У параўнанні з 2012г. камбінату неабходна назапасіць сыравіны больш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Грыгарук, начальнік тэхніч­нага аддзела, і Кацярына Паздзяйкіна, начальнік вытворча-выпрабавальнай лабараторыі, з чарговым крыштальным яблыкам, атрыманым за “Нектар грушавы з мякаццю”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.07.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!