Узнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”

У Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цуда­творцы г.Маларыта 4 снежня ўзнагароджвалі пераможцаў, удзельнікаў, а таксама педа­гогаў, пад кіраўніцтвам якіх былі падрыхтаваны работы, што прымалі ўдзел у рэс­публіканскім конкурсе “Мір у душы – мір у краіне”.

Ініцыятарам гэтага конкурсу, які праводзіцца з 2018 года, з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру”. Сёлета творчае спаборніцтва праходзіла ў рамках  творчага праекта “Шчасце жыць у мірнай краіне” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы і было накіравана на распаўсюджванне духоўна-маральных, нацыянальных і культурных каштоўнасцей,  а таксама ідэй каштоўнасці міру і патрыятызму, умацавання дружбы і згоды ў грамадстве.

Ва ўрачыстасці,  якую ініцыі­равала і правяла ў Нядзельнай школе старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын пры непасрэдным удзеле і падтрымцы Маларыцкага благачыння, выступілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Тамара Шатлікава, старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык,  старшыня праўлення абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Лідзія Раманюк, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.

Яны, звяртаючыся да прысутных, гаварылі аб тым, што мір – гэта аснова развіцця любой краіны, галоўная ўмова стабільнага жыцця грамадзян. Толькі ў мірны час мы маем паўнацэнную магчымасць жыць, вучыцца і працаваць, ствараць сем’і і гадаваць дзяцей, з надзеяй глядзець у будучыню. Кожны чалавек на зямлі павінен памятаць аб тым, якім крохкім можа быць мір,  і толькі аб’яднаўшы намаганні ўсяго чалавецтва, можна дасягнуць значных вынікаў у справе яго захавання. Мір – такое кароткае слова,  але колькі ў ім сэнсу,  дабрыні і радасці! У ім само жыццё.

Творчае спаборніцтва “Мір у душы – мір у краіне” пра­водзілася ў трох намінацыях. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу ад Маларытчыны было адабрана 5 лепшых работ у намінацыі “Верш”,  тры – у намінацыі “Проза”, трынаццаць – у намінацыі “Жывапіс. Хрысціянскія храмы – жамчужыны беларускай зямлі”. Рэспубліканскае журы разгледзіла прадстаўленыя работы і вызначыла лепшыя з іх. 

Работы пераможцаў і лаў­рэатаў конкурсу “Мір у душы – мір у краіне!” змешчаны ў трылогіі кніг “Краіна міру. Вершы”, “Краіна міру. Проза”, “Храмы краіны. Малюнкі”, якія нядаўна ўбачылі свет у выдавецтве “Аверсэв”. Конкурсныя работы – гэта разважанні дзяцей аб тым,  якое гэта шчасце – мець магчымасць жыць у згодзе адзін з адным, без войнаў і канфліктаў,  радавацца кожнаму дню. Удзельнікі творчага спаборніцтва сваімі работамі раскрылі лепшыя якасці душы беларускага народа: міралюбства, цярпімасць,  дабрыню, працавітасць,  павагу да сваёй гісторыі, мовы, сям’і, роднага краю, краіны.

 Ёсць у выдадзеных  кнігах трылогіі і творы маларытчан. Гэта верш “Беларусь праваслаўная” вучаніцы Мак­ранскай СШ Вольгі Юруць (настаўнік Таццяна Жы­ры­ціёва), эсэ “Мір – гэта шчасце ўсяго чалавецтва”  былой  вучаніцы  Ляхавецкай СШ Таццяны Бурштын (настаўнік Ларыса Курдзюк), малюнкі “Ануфрыеўская царква” ву­чаніцы Аляксандры Акачук і “Спаса-Праабражэнскі храм” вучаніцы Хрысціны Губей з Хаціслаўскай СШ (настаўнік Любоў Мірчук).

Узнагароды юным мала­рыцкім паэтам, празаікам,  мастакам уручалі Тамара Шат­лікава,  Алег Якубчык,  Лідзія Раманюк, Людміла Бурштын і протаіерэй Віктар Паляціла. Падтрымаў правядзенне ўрачыстага мерапрыемства Маларыцкі кансервавагародніна­сушыль­ны кам­бінат.

* * *

Напрыканцы ўрачыстага мерапры­емства адбылося яшчэ адно ўзна­гароджванне. Старшыня праўлення абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Лідзія Раманюк уручыла благачыннаму Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэю Віктару Паляцілу медаль  “Заслужаны міратворца”. Быць міратворцам, “тварыць мір”,  абараняць яго можна не толькі зброяй,  але і словам. Гэта айцец Віктар Паляціна пацвярджае  сваім штодзённым служэннем людзям і Богу.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий