Настаўнік-дэфектолаг СШ №1 сярод прызёраў абласнога этапу VIII Рэспубліканскага конкурсу “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”

У Брэсцкім абласным інстытуце раз­віцця адукацыі прайшоў абласны этап VIII Рэспубліканскага конкурсу “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”. Па выніках заключ­нага тура дыпломам III ступені галоўнага ўпраўлення па аду­кацыі Брэсцкага абл­­выканкама ўзна­гароджаны настаўнік-дэфектолаг СШ №1 Людміла Троцкая. На конкурс яна прадставіла працу “Аптымізацыя карэкцыйнай работы па пераадольванні парушэнняў пісьмовай мовы ў вучняў з асаб­­лівасцямі псі­хафізічнага развіцця (на прыкладзе аў­тарскіх гульняў і пра­к­­­тыкаванняў)”.

Абласны этап конкурсу складаўся з завочнага і вочнага тураў і праводзіўся ў мэтах выяўлення, падтрымкі і распаўсюджвання эфек­тыўнага педа­гагічнага вопыту, выкарыстання сучасных тэхналогій у спецыяльнай адукацыі і быў накіраваны на павышэнне якасці адукацыі, удасканальванне метадычнага суправаджэння прафесійнай дзейнасці педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі,  стварэнне ўмоў для прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі педагагічных работнікаў.

– Журы ацэньвала актуальнасць прапанаванай тэхналогіі для павышэння якасці спецыяльнай адукацыі,  – гаворыць Людміла Іванаўна,  – а таксама адпаведнасць зместу конкурснай работы паняццю “педагагічная тэхналогія”, узгодненасць мэт і задач конкурснай работы з заяўленай праблемай, прадстаўленымі вынікамі,  апісанне рэа­лізацыі тэхналогіі ў адукацыйным працэсе, выніковасць прымянення тэхналогіі пры вырашэнні педагагічных задач, эфектыўнасць і практычная значнасць выкарыстання тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі, метадычны ўзровень апісання конкурснай работы.

На конкурс была прад­стаўлена 71  работа. Для ўдзелу ў заключным (вочным) этапе журы  адабрала 15 лепшых. Людміла Троцкая абараняла сваю работу ў суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі,   якая раскрывала ас­ноўныя палажэнні адукацыйнай тэхналогіі і ўключала відэаролік яе практычнага прымянення.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий