Вучаніца 7 класа Лукаўскай СШ Анастасія Візер узнагароджана дыпломам

 

Вучаніца 7 класа Лукаўскай СШ Анастасія Візер узнагароджана дыпломам ІІІ ступені за ўдзел у абласным конкурсе дзіцячага малюнка “Мой край родны”.  Яе работа “Кветкі ля возера” змешчана ў насценным календары “Брэстчына вачыма нашых дзяцей” на 2023 год, які выпусціла Брэсцкая друкарня.

На мінулым тыднi Анастасія была запрошана ў шматфункцыянальны цэнтр Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Тут урачыста ўзнагародзілі пераможцаў творчага спаборніцтва з удзелам намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзіма  Краўчука і начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі  Наталлі Каліноўскай.

У абласным конкурсе прыняло ўдзел больш за 230 юных мастакоў ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. На заключны этап творчага спаборніцтва было накіравана па дзве работы ад кожнага рэгіёна Брэсцкай вобласці. Кампетэнтнае журы вызначыла 28 пераможцаў, чые работы і сталі ілюстрацыямі ў календарах (насценным і настольным) “Брэстчына вачыма нашых дзяцей”.

– Для насценнага календара выбраны малюнкі,   на якіх удзельнікі конкурсу адлюстравалі лясы і рэкі свайго роднага краю,  вуліцы сваіх населеных пунктаў,  квітнеючыя палі і лугі, хлебныя нівы і буслоў… – гаворыць Ала Алесяюк, пад чыім кіраўніцтвам быў падрыхтаваны малюнак. – На ім Анастасія адлюстравала прыгажосць ваколіц нашага аграгарадка:  чэрвеньскі надвячорак на беразе Лукаўскага возера.

– Я не адзін год наведвала  аб’яд­нанне па інтарэсах  “Фантазія” ў нашай установе адукацыі,  – кажа Анастасія. – Мой малюнак выкананы  гуашавымі фарбамі. Сюжэт яго прадумвалі ра­зам з Алай Сцяпанаўнай. Над малюнкам працавала некалькі дзён.

Дарэчы, гэта не першая перамо­га Анастасіі Візер у творчых спа­бор­ніцтвах. Яна  нядаўна стала ўладальніцай дыплома ІІ ступені ў абласным этапе  і  дыплома на заключным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу “Пад небам сінім”.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота прадастаўлена Лукаўскай СШ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий