Філіял “Кобрынскае вытворчае ўпраўленне” Маларыцкага раёна газазабеспячэння ўзначаліў Аляксандр Бурштын
У філіяла “Кобрынскае вытворчае ўпраўленне” Маларыцкага раёна газазабеспячэння новы кіраўнік. З 12 студзеня прадпрыемства ўзначаліў Аляксандр Бурштын.
Аляксандр Мікалаевіч мае дзве вышэйшыя адукацыі. У Брэсцкім тэхнічным універсітэце набыў спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” і “Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна”.
З верасня 2008 года Аляксандр Бурштын працуе ў Маларыцкім раёне газазабеспячэння. Тут працоўны шлях пачынаў слесарам па абслугоўванні і рамонту знадворных газаправодаў. Затым быў майстрам участка, старшым майстрам участка эксплуатацыі. Да назначэння на пасаду начальніка, працаваў галоўным інжынерм Маларыцкага раёна газазабеспячэння.
Аляксанр Бурштын жанаты, выхоўвае дзве дачкі і сына.
‒Калектыў Маларыцкага раёна газазабеспячэння – 61 чалавек, ‒ гаворыць Аляксандр Мікалаевіч. ‒ Кожны на сваім месцы, у цэлым жа мы – згуртаваная каманда прафесіяналаў, якая кругласутачна і без выхадных нясе сваю працоўную вахту, гарантуючы бесперабойнае, безаварыйнае і бяспечнае забеспячэнне спажыўцоў прыродным і звадкаваным вуглевадародным газам. Калектыў Маларыцкага раёна газазабеспячэння працуе стабільна, адказна выконвае пастаўленыя перад ім задачы і накіраваны на дасягненне новых вынікаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.