Пакуль з мінусам

На Маларытчыне прайшоў адзіны Дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Дэмаграфічная бяспека – адна з асноў стабільнага развіцця рэгіёна і краіны”. З працоўным калектывам раённай гімназіі сустрэўся Валянцін Зайчук, першы намеснік старшыні райвыканкама, адзін з кіраўнікоў інфармацыйна-прапагандысцкай групы РВК.
Валянцін Міхайлавіч расказаў пра дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, вобласці і раёне.
У прыватнасці, ён адзначыў, што на пачатак 2013г. на Маларытчыне пражывала 24853 чалавекі, з іх мужчын – 11931, 13126 чалавек – на вёсцы. З агульнай колькасці насельніцтва доля асоб праца­здольнага ўзросту складае 55,8%. Акрамя таго, дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у раёне налічвалася 4906 чалавек. Па стану на 1 ліпеня на Маларытчыне пражывала 439 шматдзетных сямей, у якіх выхоўвалася 1480 дзяцей. Спыніўся Валянцін Зайчук на пытанні нараджальнасці ў раёне. Калі ў 2011 г. на Маларытчыне з’явілася на свет 334 дзіцяці (памёр 421 чалавек), то ў 2012 г. — ужо 349 (памерла 398), за 7 месяцаў гэтага года – 194 дзіцяці (памерла 255 чалавек, у тым ліку 49 – у праца­здольным узросце). Натуральнае зніжэнне колькасці на­сельніцтва ў раёне за 2011 г. склала 87 чалавек, за 2012 г. – 49. Сярод прычын смяротнасці першае месца займаюць захворванні кровазвароту (56,5%), другое – но­ваўтварэнняў (9,3%). Ва­лянцін Міха­йлавіч рас­казаў пра сітуацыю са шлюбамі. У 2012 іх было зарэгіст­равана 159 (скасаванняў – 96). Коль­касць скаса­ванняў шлю­баў зменшылася з 62 за студзень-ліпень 2012 г. да 38 за аналагічны перыяд 2013 г.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Валянцін ЗАЙЧУК, першы намеснік старшыні райвыканкама.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.10.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!