КАЛІ ЁСЦЬ МАРА СТАЦЬ ВАЕННЫМ

Сёлета я стаў курсантам ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Першыя месяцы вучобы ніколькі не расчаравалі ў выбары, які быў зроблены яшчэ задоўга да заканчэння школы. І мне б хацелася расказаць пра свой факультэт іншым юнакам. Магчыма, яшчэ хто-небудзь зацікавіцца і пажадае таксама ў будучым стаць ваенным.
Гісторыя стварэння ваен­на-тэхнічнага факультэта ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце сваімі каранямі звязана з гісторыяй стварэння ваеннай кафедры Беларускага палітэхнічнага інстытута. У 1933 годзе на базе галіновых Мінскіх хіміка-тэхналагічнага, будаўнічага, энергетычнага, тарфянога, харчовага і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут. Кафедра ваеннай і фізічнай падрыхтоўкі была сфарміравана на базе ваеннай кафедры будаўнічага інстытута.
Сёння ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ прапануе абітурыентам для навучання па дзённай форме за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту шмат накірункаў спецыяльнасцей. Сярод іх пад’ёмна- транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне (кіраванне падраздзяленнямі інжынер­ных войскаў); “Шматцэлевыя гусенічныя і колавыя машыны (эксплуатацыя і рамонт бронетанкавай зброі і тэхнікі)”; “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (ваенная аўтамабільная тэхніка)”; “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”; “Фінансавае забеспячэнне і эканоміка баявой і гаспадарчай дзейнасці войскаў”. Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.
Заняткі па дысцыплінах навучання праводзяцца з выкарыстаннем сучасных камп’ютарных тэхналогій, узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, трэнажораў, вучэбна-трэніровачных комплексаў і танкадромаў. З тымі курсантамі, якія вучацца па спецыяльнасцях “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў”, “Пад’ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне”, “Мнагацэлевыя гусенічныя і колавыя машыны”, праводзіцца падрыхтоўка па кіраванні транспартнымі сродкамі катэгорыі “В”, “С” з наступнай здачай экзаменаў у ДАІ і выдачай адпаведных дакументаў на права кіравання транспартным сродкам.
Курсанты факультэта паспяхова займаюцца ў спартыўных секцыях па такіх відах спорту, як армрэстлінг, гіравы спорт, бокс, тайландскі бокс, барацьба, дзюдо, лёгкая атлетыка, гандбол, баскетбол, ваеннае пяціборства. Акрамя таго, мы наведваем тэатры, музеі, выстаўкі, для курсантаў арганізоўваюцца экскурсіі па гістарычных і памятных мясцінах Беларусі.
Жывуць курсанты ўсіх пяці курсаў у інтэрнаце гасцінічнага тыпу ў пакоях па тры-чатыры чалавека. У інтэрнаце абсталяваны душавыя пакоі.
Штомесячнае грашовае забеспячэнне курсантаў складае 1,5-2 мільёна беларускіх рублёў у залеж­насці ад паспяховасці па прадметах.
Той, хто жадае паступіць на ваенна-тэхнічны факультэт, да 1 красавіка наступнага года павінен падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна, па месцы жыхарства. Шмат цікавай інфармацыі кожны можа знайсці на афіцыйным сайце факультэта http://www.bntu.by/vtf.html
Уладзіслаў САЦЮК, курсант І курса ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ.
НА ЗДЫМКУ: у час прысягі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.11.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.