Маларыта на фотаздымках: дзе знайсцi?

Знаёмы, што некалькі дзён гасціў у Маларыце, ад’язджаючы, хацеў набыць на ўспамін аб знаходжанні ў нашым райцэнтры сувенірную прадукцыю, напрыклад, з яго краявідамі, знакамітымі людзьмі… На жаль, мужчына яе не змог знайсці.
Рэдкасцю ўжо стаў фотаальбом «Маларыта» і яе ваколі­цы”, які выдадзены ТДА «Інфармацыйнае рэкламнае агенцтва “Паляшук”» (2008г., Пінск, аўтары-складальнікі – Уладзімір Зенько і Эдуард Злобін, тыраж выдання – 1 тысяча экземпляраў, на рускай і англійскай мовах). Другі фотаальбом “Маларыта”, які таксама ўбачыў свет на рускай і англійскай мовах у 2010 г. у колькасці 3 тысячы экземпляраў у ТАА «Рэкламна-інфармацыйнае агенцтва “Вячэрні Брэст”», калі пашчасціць, то можна яшчэ сёння купіць.
Шкада, што мой знаёмы не зайшоў, напрыклад, у аддзяленне паштовай сувязі “Маларыта-3”. Тут мог бы набыць сабе 2 паштоўкі з выявамі райцэнтра. На адной з іх – фотаздымак Свята-Мікалаеўскай царквы райцэнтра (тыраж – тры тысячы экземпляраў, кошт – 300 рублёў), на другой – гарадская плошча: будынак дзіцячай школы мастацтваў і Белпошты (тыраж – 500 экземпляраў, кошт – 2100). Паштоўкі выдадзены па заказу Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”.
Адзінае выйсце –зазірнуць у інтэрнэт. Па запыце “Маларытчына на фотаздымках” пошукавая сістэма “Яндэкс”, напрыклад, выдае ажно 6 тысяч спасылак на рускай мове і 404 спасылкі на беларускай мове, па запыце “Маларыта-фота” на рускай мове – 69 тысяч. Вось тут наведвальнікі могуць паглядзець, успомніць і яшчэ раз палюбавацца краявідамі і месцамі, дзе пабывалі. Інтэрнэт-сайты даюць магчымасць пазнаёміцца і з гісторыяй Маларытчыны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Маларыта на паштоўках.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.11.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.