Сыграла ў “Як яно было раней”

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” прайшоў рэспубліканскі конкурс “Гуляюць дарослыя” ў рамках конкурсу гульнёвых праектаў “Гуляюць дзеці – гуляем мы”. Наш рэгіён на творчым спаборніцтве прадстаўляла Ала Шабогіна, культарганізатар ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. Ала Мікалаеўна на суд кампетэнтнага журы прадставіла пазнавальна-гульнёвую праграму “Сказ пра Маларытчыну, ці Як яно было раней”.
— На працягу не больш чым 20 хвілін, — кажа Ала Шабогіна, — неабходна было ў адпаведнасці з тэмай і мэтамі работы цікава, пазнавальна і займальна раскрыць яе сутнасць, зацікавіць удзельнікаў. Я паспрабавала сваёй гульнявой праграмай данесці да прысутных у зале багацце, каларыт і непаўторнасць народнай спадчыны нашага раёна, таго, чым варта ганарыцца кожнаму маларытчаніну. А такіх скарбаў, пераканана, на тэрыторыі рэгіёна шмат. Гэта і музыка, і песні, і абрады, і гульні, і народныя стравы, і напоі, а таксама — помнікі прыроды і рэчы матэрыяльнай культуры.
— Ала Мікалаеўна, як пра­ходзіў сам конкурс?
— Сваю гульнёвую праграму я праводзіла з дзецьмі 12-15 гадоў, якія прыехалі на аздараўленне ў “Зубраня” з усёй Беларусі. Я працавала амаль са 100 чалавекамі адразу.
— Колькі часу займаліся падрыхтоўкай праграмы?
— Два тыдні. Вялікі дзякуй маім калегам, якія дапамагалі ва ўсім. Праца, сапраўды, была праведзена значная. Увесь рэквізіт “зроблены” ў адносна кароткі тэрмін.
* * *
Па выніках творчага рэспубліканскага конкурсу “Гуляюць дзеці – гуляем мы” Ала Шабогіна атрымала дыплом за перамогу ў намінацыі “За выкарыстанне этнапедагогікі ў гульнявой праграме”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ала Ша­бо­гіна, пераможца рэспубліканскага конкурсу гульнёвых праграм для дзяцей.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 14.12.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!