У штатным раскладзе — 5 стаматолагаў

“Чаму ў нашай паліклініцы працуе ўсяго 2 стаматолагі?
Марына”.

Адказвае галоўны ўрач райбальніцы Пётр Селівонік:
— Згодна са штатным раскладам у райпаліклініцы паслугі пацыентам павінны аказваць 5 урачоў-стаматолагаў. Цяпер працуюць 4 стаматолагі: 2 аказваюць паслугі на платнай аснове і 2 — на бюджэтнай. Адзін урач-стаматолаг, які адпрацаваў патрэбны тэрмін (2 гады), звольніўся і паехаў па месцы жыхарства ў Кобрынскі раён. Таму яго стаўка застаецца пакуль вакантнай. Кіраўніцтва райбальніцы пры падачы заявак на спецыялістаў улічыць і гэтую вакансію.

Опубликовано в «ГЧ» 18.12.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!