“Камо грядеши?”

Вольга Андраюк, старшыня праваслаўнага маладзёжнага таварыства ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворцы, якое існуе пры Свята-Мікалаеўскім храме г.Маларыта, прымала ўдзел у ІІІ міжнародным маладзёжным адукацыйным форуме “Quo vadis?” (Куды ты ідзеш?)Арганізатарам мерапрыемства выступіла “Аб’яднанне моладзі Беларускай праваслаўнай царквы” сумесна з сінадальным аддзелам па справах моладзі Украінскай праваслаўнай царквы. Форум прайшоў на базе адпачынку “Алеся” (Маладзечанскі раён) і сабраў амаль 100 удзельнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі.
-На працягу 3 дзён работы форума па тэме “Адна чацвёртая дабрыні”, ўздымалася многа актуальных пытанняў жыцця сучаснай моладзі, – гаворыць Вольга Аўксенцьеўна. – “Quo vadis?” – гэта інтэлектуальная пляцоўка для абмеркавання надзённых пытанняў, якія хвалююць сучасную моладзь. У гэтым годзе ішла размова пра тое, як вера адлюстроўваецца ў справах, ці можна чалавеку стаміцца рабіць дабро…Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі разабрацца, чаму столькі дабра знікае, што важней: назапашванне маральна выдатных учынкаў або рэальная карысць для бліжняга. Мы, апрача ўсяго іншага,абмяркоўвалі жыццё грамадства ў эпоху глабальнай інфарматызацыі і камп’ютарызацыі,уздымалася пытанне існавання сацыяльных сетак у інтэрнэце,праблема спажывання. На форуме не раз гучалі пытанні: “Чаму заўсёды хочацца большага?” “Ці так ужо і дрэнна плыць па цячэнні, аддаўшыся плыні жыцця?”
На форуме выступалі вядомыя людзі з Беларусі, Украіны, Расіі. Цікава і пазнавальна праходзілі дыскусіі,агульныя і міні-гутаркі з іх удзелам. Запамінальнымі таксама сталі: праца ў групах, прэзентацыі розных праектаў і ініцыятыў, нефармальныя зносіны, камандная гульня-фотапаляванне, канцэрт, сумеснае богаслужэнне.
* * *
“Камо грядеши, Господи?” – так сказаў Ісусу Хрысту апостал Пётр, калі ён падчас ганенняў імператара Нерона на хрысціян пакідаў Рым. У пераносным сэнсе гэта прапанова (у форме пытання) задумацца, ці правільна чалавек жыве, ці туды ідзе ў сваім жыцці, ці правільнымі з’яўляюцца яго жыццёвыя мэты, арыенціры і каштоўнасці.

На здымку: Вольга Андраюк,старшыня праваслаўнага маладзёжнага таварыства ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Опубликовано в “ГЧ” 18.12.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий