Міні-футбол — ад ветэранаў фізічнай культуры і спорту

Ва ўніверсальным спартыўным комплексе “Жамчужына” прайшоў турнір па міні-футболу сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту. Спаборніцтва ўжо стала традыцыйным і праводзіцца штогод. Аднак на гэты раз яно выйшла на міжнародны ўзровень: у турніры прыняла ўдзел каманда спартсменаў-аматараў з г. Любомль (Валынская вобласць Украіны).
За званне мацнейшай змагаліся таксама і 3 каманды Маларытчыны: кансервавагарод­ніна­сушыльнага камбіната, рай­аграпрам­тэхнікі і ЖКГ. Згодна з палажэннем, у склад кожнай з іх уваходзіла па 10 ігракоў ва ўзросце больш за 40 гадоў. Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме. Працягласць кожнай гульні складала 2 таймы па 20 хвілін.
У выніковай турнірнай табліцы І месца занялі госці – спартсмены з Любомля, на ІІ месцы — каманда МКГСК, на ІІІ – “Камунальнік” (ЖКГ), на ІV — каманда райаграпрамтэхнікі.
* * *
У складзе “Камунальніка” іграў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, а за каманду кансервавагародніна­сушыльнага камбіната – Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: гульня на турніры па міні-футболу ў самым разгары.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.12.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!