Дырэктарам ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка” назначаны Вадзім Ляонаў.
Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж.
Вадзім Леанідавіч у 1982 годзе стаў студэнтам Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. Атрымаўшы дыплом інжынера-механіка, вярнуўся ў Хаціслаў, працаваў у калгасе “Запаветы Леніна” інжынерам па рамонту тэхнікі, галоўным спецыялістам аддзела забеспячэння і збыту, галоўным спецыялістам па міжгаспадарчых і міжведамасных сувязях. З 1993 года перайшоў працаваць у структуру Міністэрства транспарту і камунікацый РБ. З 11 студзеня г.г. назначаны дырэктарам ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка”.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
– Самымі галоўнымі якасцямі для кіраўніка лічу прыстойнасць і ўменне арганізаваць людзей, вытворчы працэс.
Думкі пасля першых дзён работы на новай пасадзе:
– Знаёмства з калектывам пераканала, што ў арганізацыі добрая, дзелавая атмасфера, калектыў згуртаваны і ў ім кожны знаходзіцца на сваім месцы. Матэрыяльная база таксама ў нядрэнным стане. Ёсць, праўда, фінансавыя праблемы, якія, думаю, трэба вырашаць, у першую чаргу, ва ўзаемадзеянні з іншымі арганізацыямі, а таксама з дапамогай інвестыцыйных праектаў. Работа, звязаная з сельскай гаспадаркай, тым больш з тэхнікай, мне добра знаёмая. А таму будзем працаваць!
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Вадзім Ляонаў, дырэктар ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.
Опубликовано в “ГЧ” 18.01.2014 г.