Плюсы мінусавой тэмпературы

Аматараў актыўнага адпачынку чакаюць канькі і лыжы, якія можна ўзяць напракат ва ўніверсальным спартыўным комплексе “Жамчужына”
У гарадскім парку заліты каток. І нават пры нізкіх тэмпературах тут ёсць тыя, хто катаецца. Прыходзяць маларытчане нават цэлымі сем’ямі.
— Гэта актыўны адпачынак, — кажа Ганна Бягеза. – Я вось ужо пяты дзень запар на каток прыводжу ўнучку Сафію. А ўчора нават сама стала на канькі. Успомніла сваю маладосць. Гэта так цудоўна!
Шматлюдна на лядовай пляцоўцы бывае пад вечар. На каньках пакатацца прыходзіць многа моладзі.
— Цэны ў нас памяркоў­ныя, — гаворыць Зоя Герасімук, адміністратар універсальнага спартыўнага комплексу “Жамчужына”. – Адна гадзіна пракату пары канькоў каштуе 15 тысяч рублёў. Ёсць тыя, хто бярэ іх і на 30 хвілін. Наведвальнікам адначасова мы можам прапанаваць 46 пар памерам у дыяпазоне з 33 па 46. У сярэднім што­дзень канькі напракат у нас бяруць 150 чалавек.
Цяпер на вадаёме ў парку рыхтуецца яшчэ адна пляцоўка для катання на каньках. Яна таксама будзе мець памер 20х40 метраў. Таму ўсім, хто жадае стаць на канькі, месца хопіць. Было б жаданне.
* * *
Ва ўніверсальным спартыўным комплексе напракат можна ўзяць і лыжы. Кошт – 10 тысяч за адну гадзіну. У наяўнасці ёсць лыжы з 36 па 44 памер.
“Жамчужына” ўсіх запрашае атрымаць зарад бадзёрасці, цудоўнага настрою і з карысцю для здароўя правесці вольны час.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: на заліўной лядовай пляцоўцы ў га­радскім парку.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.02.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!