Універсальнаму спартыўнаму Цэнтру — быць

 

Горад змяняецца і абнаў­ляецца на вачах да непазнавальнасці. Многарыта – так ласкава і з любоўю жыхары райцэнтра называюць сваю маленькую радзіму сёння. На гэта ёсць сур’ёзная падстава. Маларыта грунтоўна рыхтуецца да будучых абласных дажынак. Таму ў розных частках райцэнтра з ранку да вечара кіпіць работа, мяняюцца і пракладваюцца камунікацыі… Але асаблівую непаўторнасць гарадскому пейзажу надаюць вежы будаўнічых кранаў, што ўзвышаюцца ў розных баках Маларыты. Асабліва пільная ўвага маларытчан скіравана на аб’ект, які ўзводзіцца ў гарадскім парку. Ён для нашага правінцыйнага гарадка і сапраўды стане ўнікальнаю з’яваю. Хутка тут свае дзверы гасцінна расчыніць і прыме першых наведвальнікаў універсальны спартыўны Цэнтр, якога, без перабольшання, не хапала, як паветра, многім маларытчанам. На яго базе плануецца ажыццяўляць вучэбна-трэніровачныя заняткі спартсменаў, праводзіць урокі фізічнай культуры, фізкультурна-аздараўленчыя заняткі для насельніцтва. Будынак спарткомплекса, па задумцы праекціроўшчыкаў, будзе складацца з трох розных па вышыні аб’ектаў, злучаных паміж сабою: спартыўнай залы,  аквазалы і цэнтральнай двухпавярховай часткі.

У склад крытай часткі  комплекса ўвойдуць: універ­сальная спартыўная зала памерам 45х24х7м, якая прызначана для вучэбна-трэніровачных заняткаў па валейболу, баскетболу, гандболу і тэнісу; спартыўны басейн 25х11 м і глыбінёю 1,8 м з аквазонай; дзіцячы басейн адвольнай формы з плошчаю люстра вады 24 м2  і глыбінёю 0,8-1,2 м; гідрамасажная ванна (джакузі); блок сауны (парылкі) з асобным вонкавым выхадам. Згодна з дакументацыяй, адначасовая прапускная здольнасць комплекса павінна скласці 124 чалавекі ў змену, у тым ліку спартыўнай залы — 73 чал., басейна для дарослых – 32 чал., дзіцячага басейна і джакузі – 14 чал., блока сауны – 5 чал. Акрамя таго, у склад універсальнага спарткомплекса дадаткова ўвойдуць адкрытыя плоскасныя збудаванні з трыбунамі для гледачоў на 350 месцаў (футбольнае поле, лёгкаатлетычная дарожка і інш).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: макет універ­сальнага спартыўнага Цэнтра; ідзе будаўніцтва аб’екта.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Універсальнаму спартыўнаму Цэнтру — быць: 2 комментария

  • 19.05.2010 в 3:50 пп
    Permalink

    Ён для нашага правінцыйнага гарадка і сапраўды стане ўнікальнаю з’яваю.Не спорю,но цены которые нас там будут ждать многих опустят на землю.Праводзіць урокі фізічнай культуры насколько я знаю будут принудительно и на платной основе.

  • 22.05.2010 в 10:40 пп
    Permalink

    проводить уроки физкультуры можно и с школах где есть для этого не малые спорт залы и стадионы, а тут могли бы сделать простой фитнес зал и для аэробики, чтобы люди не ездили ради этого в Брест.
    В городе нет нормального тренажерного зала.
    Зачем просто бассейны если можно сделать просто Аквапарк как в Кобрине, с разным уровнем глубины для детей и взрослых, я считаю это было бы намного заманчивей как для детей так и взрослых.

    Редактор газеты, сообщите эту идею нашим архитекторам и властям пусть они ее обдумают там пока не поздно.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!