Малітва перад выхадам у поле

Спрадвеку ў нашых продкаў існаваў добры звычай: любую важную справу яны абавязкова пачыналі з малітвы.
Не так і многа часу засталося да таго моманту, калі земляробы раёна выйдуць у поле. Пачнецца адлік чарговай пасяўной кампаніі. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў добра ўсведамляюць, што ад яе своечасовага і ўмелага правядзення залежыць, які ўраджай збяром восенню.Аднак на тэрміны правядзення пасяўной і яе вынікі ўплываюць шматлікіяфактары. Спадзяюцца спецыялісты і на дапамогу Усявышняга. Таму штогод у лютым у Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра збіраюцца кіраўнікі СВК раёна, фермеры, каб разам узнесці шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У царкве г. Маларыта быў адслужаны малебен з акафістам абразу Божай Маці “Спорительница хлебов”. Іерэі Віктар Паляціла і Сергій Струнец благаславілі на плённую працу, асвяцілі насенне збожжавых, гародніны, лекавых раслін на добры ўраджай.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час малебна з акафістам абразу Божай Маці “Спорительница хлебов” у Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыта, дзе малітву за добры ўраджай ўзносілі кіраўнікі СВК раёна, фермеры.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 26.02.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий