Час задумацца пра выбар прафесіі

Другое паўгоддзе навучальнага года — напружаны і адказны час для выпускнікоў, якія заканчваюць ўстановы адукацыі і задумваюцца аб паступленні. Адны ўжо канчаткова вызначыліся з выбарам будучай прафесіі, другія – яшчэ пакуль думаюць. У такой сітуацыі важнай з’яўляецца прафарыентацыйная работа. Цяпер яе пік. У школах праходзяць сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў. Яны дапамагаюць расставіць усе кропкі над “і”, бо ўзнікае шмат розных пытанняў.
У раённай гімназіі адбыліся дзве цікавыя сустрэчы.
Да вучняў старэйшых класаў устаноў адукацыі г. Маларыта райваенкамат сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму запрасіў маёра Дзяніса Пегасіна, дацэнта факультэта супрацьпаветранай абароны Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь. Дзяніс Уладзіміравіч падрабязна расказаў аб прафесіянальным адборы,правілах і тэрмінах прыёму, конкурсе і прахадных балах, факультэтах і спецыяльнасцях ВНУ. Усё гэта наглядна суправаджалася відэафільмам.
Вучні 11-х класаў раённай гімназіі сустрэліся з Уладзімірам Лужаніным, сярэбраным медалістам, выпускніком Маларыцкага раённага ліцэя 2005 г. Цяпер Уладзімір Генадзьевіч – кандыдат біялагічных навук, выкладчык кафедры фармакагнозіі, загадчык гадавальніка лекавых раслін Санкт-Пецярбургскай хіміка-фармацэўтычнай акадэміі. Ён расказаў пра асаблівасці, спецыфіку вучобы на фармацэўтычных факультэтах медыцынскіх ВНУ.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час правядзення прафарыентацыйных сустрэч.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.02.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!