На базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна прайшло першынство Беларусі па гандболу сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння.

За званне мацнейшай на працягу 4 дзён змагаліся 10 каманд з Брэста, Гродна, Слуцка, Гомеля, Мінска, Магілёва, Оршы, Слоніма, Зэльвы і Маларыты. У ад­крыц­ці спаборніцтваў узялі ўдзел: Вадзім Шпетны, на­меснік старшыні райвыканкама; Леанід Назарук, дырэктар рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па гандболу.
Маларытчына невыпад­кова ў чарговы раз стала месцам правядзення рэспубліканскіх спабор­ніцтваў па гандболу. Пасля здачы ў райцэнтры ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчага комплекса, дзе створана адпаведная база, тут сталі рэгулярна праводзіцца і зборы гандбольных каманд вышэйшай лігі.
Гэты від спорту ў Маларыцкай спартыўнай школе зарадзіўся ў 1965 г. За 49 гадоў падрыхтавана нямала высокакваліфікаваных ігракоў і трэнераў. У іх ліку, напрыклад, – Барыс Пухоўскі, майстар спорту міжнароднага класа, які цяпер выступае за зборную Беларусі; майстр спорту Таццяна Рыжэвіч, а таксама – Андрэй Хапаль, Андрэй Сацюк… У сценах дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы працавала і Раіса Грэбень, заслужаны трэнер Беларусі. Тут трэніраваўся Леанід Назарук, дырэктар рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па гандболу, суддзя міжнароднай катэгорыі і галоўны суддзя спаборніцтваў, якія прайшлі ў Маларыце.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час адкрыцця першынства Беларусі па гандболу сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 5.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий