Чужыя, як свае

Іерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, прыняў удзел у рабоце метадычнага аб’яднання прыёмных сямей і семінары-вучобе з апекунамі (папячыцелямі), дзе абмяркоўваліся пытанні: “Фарміраванне падрыхтоўкі да самастойнага жыцця дзяцей з прыёмных сямей” і “Духоўнае выхаванне ў сістэме сучасных сацыяльна-культурных каштоўнасцей”. Гэтыя мерапрыемствы на Маларытчыне праводзяцца раз у квартал. У іх рабоце, па магчымасці, імкнецца прыняць удзел праваслаўны святар. І гэта дае свой плён. Да айца Віктара Паляцілы ў тых, хто стварыў прыёмныя і апякунскія сем’і, узяўшы “чужых” дзяцей на выхаванне, заўсёды ўзнікаюць пытанні. Часам, на іх знайсці адназначныя і правільныя адказы бывае цяжка. Неабходны падказка, парада, маральная падтрымка.
* * *
Між іншым, у выніку сумеснай працы ўсіх зацікаўленых бакоў у 2013 г. у сем’і ўдалося вярнуць 6 дзяцей.
У 2014 г. у раёне плануецца будаўніцтва дома сямейнага тыпу для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Сем’ям, якія ўзялі на выхаванне такіх дзяцей, робяцца штомесячныя грашовыя выплаты. З 11 кастрычніка 2013 г. памер штомесячных выплат на ўтрыманне быў павялічаны і складае для дзяцей да 6 гадоў — 1525000 рублёў, пасля 6 гадоў — 1576000 рублёў.
На здымку: у час сустрэчы з прыёмнымі і апякунскімі сем’ямі.

Опубликовано в «ГЧ» 5.03.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!