Вам, калега, віншаванні

Наш прыход у дом да члена праўлення раённага таварыства інвалідаў Марыі Сідараўны Ківачук у дзень яе 70-гадовага юбілею стаў для жанчыны сюрпрызам. Згадзіцеся, прыемна, калі цябе не забываюць, калі ты чуеш у свой адрас добрыя словы. А іх, між  іншым, Марыя Сідараўна заслужыла. Больш за 30 гадоў працавала яна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а потым яшчэ два гады — у таварыстве  інвалідаў. Членам таварыства яна з’яўляецца з першых дзён яго існавання. Яе аптымізм, невычарпальная энергія, пачуццё гумару і адказнасць  заўжды дапамагалі ёй і ў рабоце, і ва ўзаемаадносінах з людзьмі.
Актыўная і нераўна­душная,  Марыя Сідараўна шмат гадоў ўдзельнічае ў народным хоры ветэранаў, дапамагае таварыству інвалідаў праводзіць розныя мерапрыемствы, сустракаецца з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагае ім сваёй падтрымкай, парадай.
Вера РАМАНЮК, вядучы спецыяліст раённай арганізацыі таварыства інвалідаў.
НА ЗДЫМКУ: Марыя КІВАЧУК прымае віншаванні ад раённай арганізацыі таварыства інва­лідаў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!