У рамках праграмы “Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі” прайшла сустрэча ў Хаціслаўскай СШ з выкарыстаннем анлайн-платформы “ПрофіТэст”
23 лістапада ў рамках праграмы “Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі” прадстаўнікі Маларыцкага аграрнага каледжа правялі сустрэчу ў Хаціслаўскай СШ з выкарыстаннем анлайн-платформы “ПрофіТэст”.
Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Сяргей Хатынюк сумесна з прадстаўніком арганізацыі-заказчыка СУП “Хаціслаўскі” Людмілай Скопінай праінфармавалі старшакласнікаў установы адукацыі аб тым, што кожны год выпускнікі Маларыцкага аграрнага каледжа вяртаюцца на сваю малую радзіму і працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях. Асаблівае месца пры гэтым займае мэтавая падрыхтоўка. Калі чалавек хоча выбраць прафесію трактарыста, вадзіцеля, зваршчыка, то ён свядома на гэта ідзе. Сваю кар’еру значна прасцей пабудаваць на адным прадпрыемстве. Тут гарантавана працаўладкаванне і падтрымка. Сяргей Вячаслававіч і Людміла Уладзіміраўна паведамілі пра асаблівасці мэтавай падрыхтоўкі, далі каштоўную інфармацыю аб працаўладкаванні маладых спецыялістаў.
У рамках праграмы “Роўны навучае роўнага” перад вучнямі школы выступілі навучэнцы выпускной групы Маларыцкага каледжа. Аляксей Ківачук, напрыклад, расказаў пра сваю вучобу ва ўстанове адукацыі. Аб сваім прафесійным выбары юнак не шкадуе. Ён з упэўненасцю адзначыў, што веды, атрыманыя ў каледжы за час навучання, прынеслі для яго вялікую карысць. Вучоба праляцела незаўважна, дзякуючы насычанаму і цікаваму навучальнаму працэсу, наведванню спартыўных секцый, а таксама мерапрыемствам, якія праходзяць пастаянна ў групе і каледжы. Прафесійныя веды і навыкі сфармаваліся пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных выкладчыкаў.
Сустрэча ў Хаціслаўскай СШ прайшла ў форме дыялогу. Вучні атрымалі карысную і патрэбную інфармацыю, задавалі пытанні. Кожны з старшакласнікаў ужо цяпер задумваецца пра тое, якую прафесію варта атрымаць і якую навучальная ўстанова для гэтага выбраць.
Паступленне ў Маларыцкі каледж – лепшы ўклад у прафесійную будучыню!
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота прадастаўлена аграрным каледжам.


