Предпраздничная атмосфера. Сказочные персонажи в Малоритском строе одежды
Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці таксама рыхтуецца да Новага года. Дакладней, рыхтуе розныя сувеніры. Арыгінальныя, ручной работы і ў Маларыцкім строі. Цяпер тут можна набыць не толькі ўпрыгожаныя ёлкі, але і навагоднія казачныя персанажы: Дзеда Мароза, Снягурку, снегавікоў… Як расказала загадчыца Валянціна Струнец, усе яны апрануты ў адзенне, сшытае майстрамі народнай творчасці з палатна, вытканага ў тэхніцы “кажушок”.
Сімпатычныя і прывабныя казачныя персанажы ў Маларыцкім строі адзення радуюць вока. Так і хочацца іх не толькі патрымаць у руках, але і купіць, каб паставіць дома пад ёлку!
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.




