І АДЗІН У ПОЛІ — ВОІН

— У школе Анатоль быў добрым вучнем, вельмі старанным і спакойным, — расказвала мне Ульяна Піліпаўна Дзямянка, якая Анатоля некалі вучыла. – Таму смела мог паступаць у ВНУ ці сярэдне-спецыяльную навучальную ўстанову. Але Анатоль застаўся ў роднай вёсцы. Тут стварыў сям’ю, тут знайшоў работу, якая яму даспадобы.
А што гэта так, па­цвяр­джае наступны факт: Анатоль Іванавіч Сідзюк механізатарскай справе аддаў 27 гадоў. Яго, як аднаго з вопытных, добрасумленных і старанных механізатараў, заахвочваюць не толькі прэміямі і Ганаровымі граматамі, але і новай тэхнікай. Вось і 6 гадоў таму назад, калі гаспадарка набыла новы КЗР-10, яго аддалі не каму іншаму, як Анатолю Сідзюку.
Кожны сезон у гэты час Анатоль Іванавіч заняты на нарыхтоўцы кармоў. У той дзень, калі мы былі ў Чарнянах, ён касіў травы. Трэба сказаць, што нагрузка на яго КЗР-10 вельмі вялікая, бо тэхнікі ў гаспадарцы не зусім хапае. Гэта добра ра­зумее вопытны механізатар, а таму стараецца. Па стану на 24 мая ў СВК “Чарняны” было скошана траў першым укосам 27,2% да плана (гэта больш чым у сярэднім па раёне). І гэты паказчык можна смела запісаць на рахунак Анатоля Сідзюка.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: адзін з вопытных механізатараў СВК “Чарняны” Анатоль СІДЗЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!