Начальнікам дзяржаўнага прадпрыемства “Радзежскае” назначаны Аляксей Лонеў.

Анкета “ГЧ”.
Прафесійны багаж:
Уся працоўная дзей­насць звязана з СВК “Ланская”. Тут прай­шоў шлях ад трактарыста да галоўнага агранома, на пасадзе якога працаваў апошнія 10 гадоў да назначэння на новую пасаду. Закончыў Пружанскі саўгас-тэхнікум і Гро­дзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Агра­намія”.
З 15 красавіка 2014 года – начальнік ДзП “Радзежскае”.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Бачыць мэту ў рабоце, верыць у свае сілы, каб весці за сабою калектыў. Адзін, як кажуць, у полі не воін. На калектыў трэба абапірацца, калектыву трэба давяраць. Кіраўнік павінен быць у першую чаргу адказным. За справу, якую яму даручылі, за тых, з кім разам трэба вырашаць пастаўленыя задачы.
Думкі пасля першых дзён работы на новай пасадзе:
— Папярэднім кіраў­ніком зроблена нямала для развіцця гаспадаркі. Аднак жыццё ідзе, і стаяць на месцы нельга. Праблем давядзецца вырашаць нямала. Па-першае, гэта няхватка спецыялістаў. На сённяшні дзень, напрыклад, няма галоўнага інжынера, не хапае да­глядчыкаў жывёлы. Неабходна “падцяг­нуць” працоўную дыс­цып­ліну. Як кіраў­нік адчуў, што трэба ўсё бачыць у любым вытворчым працэсе, ва ўсё ўнікаць. Найперш неабходна навесці парадак на фермах, каб выйсці з мінусаў у вытворчасці малака, а для гэтага трэба ўзяць працэс пад свой штодзённы кантроль. Людзей трэба пераконваць у тым, што без “труда не вытянешь и рыбку из пруда».
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: на­чальнік ДзП “Радзеж­­скае” Аляксей ЛО­НЕЎ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 30.04.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!