Творчая майстэрня для бацькоў

Кожнае пасяджэнне клуба для бацькоў, дзеці якіх наведваюць заняткі Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання, – гэта крок да развіцця творчага патэнцыялу дарослых і дзяцей. Вось і на чарговым пасяджэнні клуба работа пачалася з сустрэчы з педагогам-псіхолагам Інай Булатавай, якая пастаралася данесці да бацькоў, дзеці якіх маюць пэўныя асаблівасці ў развіцці, як розныя віды творчасці здольны карэкціраваць развіццё пазнавальнай і эмацыйна-валявой сферы псіхікі дзяцей. Аб тым, наколькі важна арганізаваць у сям’і, дзе выхоўваецца дзіця з парушэннямі псіха-фізічнага развіцця, сумесную дзейнасць бацькоў і дзяцей, з дапамогай прэзентацыі распавяла сацыяльны педагог Таццяна Бягеза. Пасля тэарэтычнай часткі матулі, якія прыйшлі на заняткі клуба, былі запрошаны ў творчую майстэрню. Разам з педагогамі яны авалодвалі асновамі тэхнікі класічнага і модульнага арыгамі. Акрамя таго, у творчым працэсе з дапамогай арт-тэхнік удзельнікі сустрэчы вучыліся знімаць эмацыйнае напружанне.
Такія заняткі, як паказвае практыка, дапамагаюць актывізаваць удзел бацькоў у адукацыйнай і карэкцыйна-педагагічнай рабоце з “асаблівымі” дзецьмі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час заняткаў у клубе.
Фота Таццяны Бягезы.

Опубликовано в «ГЧ» 7.05.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!