Состоялась встреча старшеклассников с начальником группы призыва на военную службу военного комиссариата Малоритского района Павлом Коньковым
Штогод выпускнікі Маларытчыны працягваюць вучобу ва ўстановах ваеннага профілю краіны. Спрыяе гэтаму прафарыентацыйная работа са старшакласнікамі, якая праводзіцца пастаянна.
Яна ўключае розныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна і вайсковых часцей Брэсцкага гарнізона. Апошняе таму пацвярджэнне – сустрэча старшакласнікаў раённай гімназіі з начальнікам групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна Паўлам Каньковым, а таксама з намеснікам камандзіра вайсковай часці 48684 па ідэалагічнай рабоце (г. Брэст) маёрам Вадзімам Галубоўскім і псіхолагам гэтай часці старшым лейтэнантам Уладзімірам Скляравым.
Вучняў 10-11 класаў установы адукацыі на мерапрыемства запрасілі невыпадкова. Ім хутка трэба будзе зрабіць прафесійны выбар. Таму і тэма гутаркі – паступленне ва ўстановы ваеннага профілю. У нефармальнай атмасферы старшакласнікі даведваліся, якія выпрабаванні праходзяць будучыя афіцэры, пазнаючы азы ваеннага майстэрства ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Сярод відавочных пераваг – меншы прахадны бал, 4-гадовы тэрмін навучання, поўнае забеспячэнне харчаваннем, жыллём і іншыя «бонусы». Аднак ёсць важная ўмова: для паступлення неабходна прайсці прафесійны адбор і ўрачэбную камісію. Афіцэры таксама расказалі і пра спецыфіку ваеннай службы.
Старшакласнікі атрымалі кампетэнтныя адказы на свае пытанні.
Навум МІКАЛАЕЎ.
