ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І СМУТКУ

Кожны год, калі прыхо­дзіць 22 чэрвеня, мы з болем і смуткам успамінаем, што прынёс ён нашай вялікай міралюбівай краіне – Савецкаму Саюзу. Яшчэ не ўзышло сонца, дзень толькі-толькі пачынаўся, а вораг ужо ступаў бруднымі ботамі на нашу зямлю. Ірваліся першыя варожыя снарады, лілася першая кроў абаронцаў Цытадэлі над Бугам. Вось толькі не ведалі захопнікі, што дух савецкіх воінаў будзе мацнейшым за сцены крэпасці, што кожны з іх будзе стаяць насмерць.
Штогод 22 чэрвеня мы ўшаноўваем памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, праводзім мітынгі-рэквіемы, ускладаем кветкі да помнікаў і абеліскаў.
Гэты здымак фотакарэспандэнт рэдакцыі Алег Крэмянеўскі зрабіў напярэдадні 22 чэрвеня, калі прадстаўнікі ўлады і грамадскасці раёна ўскладвалі кветкі да помніка загінуўшым у гады вайны воінам, партызанам і мірным жыхарам.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано в «ГЧ» 25.06.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!