На п’едэстале – лепшыя лесарубы

Менавіта спаборніцтвы з’яўляюцца выдатнай праверкай прафесійнага майстэрства, даюць магчымасць падзяліцца перадавым вопытам высокапрадукцыйнай і бяспечнай працы і, вядома ж, выявіць лепшых з лепшых. Цікава прайшлі на мінулым тыдні на базе Маларыцкага лясніцтва раённыя спаборніцтвы “Лесаруб-2014” па валцы лесу і на базе Ужоўскага лясніцтва стэндавыя спаборніцтвы. Сап­раўднае майстэрства і добрае веданне сваёй справы паказала каманда Вялікарыцкага лясніцтва, якая і заняла ў агульнакамандным заліку першае месца. Другое і трэцяе месцы заваявалі адпаведна каманды Ужоўскага і Хаціслаўскага лясніцтваў. А вось у асабістым заліку першую прыступку п’едэстала заняў неаднаразовы пераможца папярэдніх спаборніцтваў вальшчык лесу Вялікарыцкага лясніцтва Андрэй Федарук. За найбольшую колькасць набраных балаў ён быў узнагароджаны дыпломам і прэміяй. Другі вынік у спаборніцтвах прафесійнага майстэрства паказаў вальшчык лесу Пажэжынскага лясніцтва Сяргей Качанка. Трэцяе месца заняў вальшчык лесу Ужоўскага лясніцтва Мікалай Чырук.
Пераможца раённых спабор­ніцтваў Андрэй Федарук прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах, якія пройдуць 11 ліпеня г.г. на базе ДзЛГУ “Лунінецкі лясгас”.
Наталля КАСЯНЮК.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы раённых спаборніцтваў “Лесаруб-2014”.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 28.06.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий