Праблемы здароўя вачыма моладзі

На думку многіх, цяперашняе пакаленне моладзі менш здаровае фізічна і псіхічна, чым папярэдняе. Змяншаецца колькасць выпускнікоў школ, якія лічацца абсалютна здаровымі, менш становіцца маладых людзей, якія не маюць адхіленняў у здароўі, узрастае колькасць юнакоў, якія не прыгодны для прызыву на вайсковую службу.
Больш паловы агульнай колькасці захворванняў, якія фіксуюцца за год, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя РБ, даводзіцца на хваробы орга­наў дыхання, што з’яўляец­ца вы­нікам шырокага распаў­сюджвання тытунекурэння. Калі да гэтага яшчэ дадаць такія захворванні, як алкагалізм і наркаманія, можна ўявіць, што ў будучым чакае грамадства. Па меры сталення пагаршаецца суб’ектыўная ацэнка стану здароўя. Толькі 3,1% маладых людзей ва ўзросце 15-19 гадоў ацанілі сваё здароўе, як дрэннае. Ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў гэты працэнт склаў 3,2. Яшчэ больш адрозніваецца гэтая самаадзнака ў моладзі з малазабяспечаных сем’яў (адпаведна 3,5 і 5,7%). Толькі палова апытаных маладых людзей вызначыла сваё здароўе, як добрае.
Сапраўднай праблемай для грамадства становяцца і такія адмоўныя фактары, як пераяданне, і вынік гэтага – лішняя вага, псіхічныя расстройствы. Абмеркаваць гэтыя праблемы сабраліся “за круглым сталом” маладыя людзі, прадстаўнікі розных арганізацый і служб горада: настаўнікі, банкаўскія работнікі, служачыя пагранвойскаў, прадстаўнікі культуры і спорту. Чаму пачынаюць курыць зусім юныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вынікі гэтых шкодных звычак, якія формы трэба выкарыстоўваць для прапаганды здаровага ладу жыцця, наколькі тая работа, што праводзіцца ў школах, эфектыўная – гэтыя і іншыя пытанні былі вынесены на агульнае абмеркаванне.
Псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра Наталля Дзямчук прапанавала ўдзельнікам сустрэчы скласці калаж на тэму “Здаровая сям’я – залог доўгага і шчаслівага жыцця”. З вялікім энтузіязмам маладыя людзі прынялі ўдзел і ў стварэнні “жывой” скульптуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Вельмі цікавай была і інфармацыя прадстаўніка цэнтральнай аптэкі пра карысць вітамінаў, а таксама пра тое, якія вітамінна-мінеральныя комплексы неабходны пры розных адхіленнях у здароўі, фізічных і разумовых нагрузках. Арганізаваць сустрэчу, якая прайшла ў дысказале ГДК, дапамог раённы камітэт ГА “БРСМ”.
Вольга ТАБАЧКОЎСКАЯ, мастацкі кіраўнік ГДК.
Фота Юрыя ВАРАНЧУКА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!