Дыплом ІІ ступені і статус “Зялёная школа” нядаўна атрымала раённая гімназія за ўдзел у рэалізацыі комплекснага адукацыйнага праекта.

— Удзел у праекце “Зялёная школа”, — гаворыць Ала Сяргееўна Чуль, настаўніца біялогіі раённай гімназіі, — безумоўна, паспрыяў фарміраванню экалагічна арыентаваных паводзін вучняў раённай гімназіі ў адносінах да вырашэння пытанняў устойлівага развіцця праз набыццё практычных навыкаў, іх высокай экалагічнай культуры, павышэння сацыяльнай актыўнасці, якая звязана з аховай навакольнага асяроддзя.
Ала Чуль разам з 203 вучнямі 2-10 класаў, а таксама з усім педагагічным калектывам (асабліва дапамагалі Леанід Лук’янчук, Алена Гапонік, Алёна Ляўковіч, Таццяна Мартынюк, Наталля Асіпук) на працягу 3-х гадоў вывучала, напрыклад, раслінны і птушыны свет вакол раённай гімназіі, праводзіла розныя даследаванні, маніторынгі па энерга- і водазберажэнню. Акрамя гэтага, быў створаны дзікі луг ва ўстанове адукацыі, сховішча для насякомых, змайстравана 50 домікаў для вушастых соў… З некаторымі вынікамі работы раённай гімназіі ў межах праекта “Зялёная школа” можна пазнаёміцца ў інтэрнэце на старонках яе сайта: http://gymn.malorita.edu.by.
Статус “Зялёных школ” ужо атрымала 47 устаноў адукацыі краіны. Ён, між іншым, даецца толькі на 3 гады. Пасля гэты статус неабходна зноў пацвярджаць.
— Плануем работу ў праекце працягваць і далей, — гаворыць Ала Чуль. – Працаваць яшчэ ёсць над чым. Хацелася б актывізаваць работу “Зялёнай школы” ў раённай гімназіі і атрымаць дыплом І ступені. Пераканана, што магчымасці для гэтага ў нас ёсць.
* * *
Раённая гімназія пакуль што першая і адзіная ўстанова адукацыі, якая мае статус “Зялёная школа” на Маларытчыне.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ала Чуль,настаўніца біялогіі, арганізатар і кіраўнік праекта “Зялёная школа” ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опцубликовано в «ГЧ» 2.07.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!