Пажарныя ў гасцях у “Равесніка”

Штогод у перыяд летніх канікулаў у госці да дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Равеснік”, прыязджаюць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Не стаў выключэннем і гэты год. Выратавальнікі-пажарныя пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з абсталяваннем і магчымасцямі пажарнага аўтамабіля, прадэманстравалі фільмы “Правілы паводзін на вадзе” і “Школа бяспекі”. А яшчэ для дзяцей прайшла пажарная эстафета, якая паказала, наколькі спрытнымі і моцнымі будуць нашы будучыя выратавальнікі. Колькі радасці было ў дзетвары, калі ім дазволілі абследаваць пажарны аўтамабіль, апрануцца ў баявое адзенне.
Заключным этапам сустрэчы і сапраўдным сюрпрызам для хлопчыкаў і дзяўчынак стаў “пажарны дожджык”, які, вядома ж, парадаваў дзяцей у спякотны дзянёк. Вось так, адпачываючы, дзеці вучыліся самым важным правілам – правілам бяспекі.
Алёна АСТАПЕНКА, інжынер групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
НА ЗДЫМКУ: пажарныя-выратавальнікі у лагеры “Равеснік”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.07.20174 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!