На патоку – спелая вішня

Вішнёвы сезон на ААТ “Маларыцкі кансерва­вагароднінасушыльны камбінат” у разгары. Тут плануюць нарыхтаваць гэтай сакавітай ягады 50 тон. Больш за 20 тон назапашана ўжо. Ягаду закупляюць у аграсадзе “Рассвет” Брэсцкага раёна, у райспажыўтаварыстве і ў мясцовых жыхароў. Асартымент прадукцыі з такой сыравіны на камбінаце багаты. Але найбольшым попытам карыстаецца нектар вішнёвы для дзіцячага харчавання і дарослых, вішня з вяршкамі, пюрэ з яблыкаў і вішні з вяршкамі.
НА ЗДЫМКУ: работнікі камбіната за перапрацоўкай вішні.

Опубликовано в “ГЧ” 12.07.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий