6 чэрвеня — дзень міліяратара

Самы надзейны
Начальнік ПМС Валерый Парчэўскі шчыра прызнаўся: калі б у калектыве былі ўсе такія экскаватаршчыкі, як Генадзь Максімук, праблем бы не ўзнікала. Ён з кагорты тых работнікаў, якія не падраздзяляюць работу на грамадскую і сваю,  аднолькава добрасумленна выконваюць і тую, і другую.
— Генадзь не лічыцца з асабістым часам, — расказваў Валерый Пятровіч, — ён можа і пасля работы затрымацца, калі гэта ў інтарэсах прадпрыемства.
Генадзь Максімук на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм працуе ўсяго толькі 3 гады, але аўтарытэт заслужыў ужо, і перш за ўсё сваімі адносінамі да работы.
Яго партрэт змешчаны на Дошцы гонару ў абласным галіновым аб’яднанні, а ў гонар прафесійнага свята ён будзе заахвочаны Ганаровай граматай.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: экскаватаршчык ПМС Генадзь МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!