У раённай біб­ліятэцы прайшла тэма­тычная сустрэча “Дружная сям’я: біб­ліятэка, кніга, я”

Да Міжнарод­нага дня сям’і ў чытальнай зале аддзела абслу­гоў­вання дзіцяча­га чытача раённай біб­ліятэкі прайшла тэма­тычная сустрэча “Дружная сям’я:  біб­ліятэка, кніга, я”. Яе падрыхтавалі і правялі бібліятэ­кары Таццяна Кры­сіна, Ала Карабейка, Ксенія Стрэха і Таццяна Сацюк.

На мерапрыемства была запрошана сям’я бацькоў-выхавальнікаў Валянціны і Пятра Лямачкаў з дзесяццю дзецьмі з дзіцячага дома сямейнага тыпу, а таксама старшыня Маларыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Серада, старшыня праўлення Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын.

Бібліятэкары з дзецьмі правя­лі гульнёвую праграму, разме­жавалі дрэнныя і добрыя парады ад казачных герояў, паразважалі аб неабходнасці  займацца фізічнай зарадкай і аб  карысці водных працэдур. Шмат пазітыўных эмоцый выклікала з’яўленне казачных персанажаў Лісы Алісы і Чабурашкі, а таксама прагляд казкі “Новыя прыгоды доктара Айбаліта”, якую падрыхтаваў лялечны тэатр  “Усмешка”.

Алена Серада і Людміла Бурштын шчыра павіншавалі сям’ю Валянціны і Пятра Лямачкаў  з Міжнародных днём сям’і, пажадалі ва ўсім поспеху, здзяйснення задуманага, уручылі падарункі і кветкі. Да віншаванняў далучыліся і бібліятэкары.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий