Падзякі і ўзнагароды за здароўе людзей атрымалі медыцынскія работнікі Маларытчыны на ўрачыстым мерапрыемстве

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ў актавай зале Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства. На ім прысутнічалі ўрачы і медсёстры, лабаранты і санітары – усе, хто аддае свае веды, навыкі і ўменні барацьбе за жыццё і здароўе пацыентаў.

Павіншавалі людзей у белых халатах з прафесійным святам, выказалі ім   удзячнасць і падзяку старшыня  Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Эдуард Кандзярэшка, галоўны ўрач Маларыцкай ЦРБ Анжэла Марчанка, старшыня прафсаюзкага камітэта Маларыцкай ЦРБ Тамара Дзядзюк, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.

Старшыня райсавета дэпутатаў адзначыў, што ў нашай краіне пастаянна праводзіцца работа па ўдасканаленні сістэмы аховы здароўя, паляпшэнні якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, умоў працы ўрачоў і медперсаналу, захавана бясплатная медыцына. Эдуард Кандзярэшка перакананы, што медыцына – гэта прызванне, якое патрабуе ад чалавека асаблівых якасцей: бязмежнай адказнасці, высокай кампетэнтнасці,  увагі да людзей, вялікага цярпення, велізарных фізічных і духоўных сіл, ведаў і ўменняў, мужнасці, чуласці, міласэрнасці. У тых, хто абраў галіну аховы здароўя, няма права на памылку. Прафесія медыка не ведае святаў і выхадных. Аднак вынік штодзённай працы медыцынскага работніка апраўдвае ўсе намаганні, бо гэта – сотні выратаваных жыццяў людзей.

Лепшыя медыцынскія работнікі  былі ўганараваны. Падчас урачыстага мерапрыемства таксама былі агучаны прозвішчы тых, хто занесены на Дошку гонару Маларыцкай ЦРБ. Шчырыя словы падзякі за працу прагучалі і ў адрас ветэранаў –медыкаў, якія прысутнічалі ў зале.  У знак удзячнасці яны атрымалі кветкі.

     Не пашкадавалі прыгожых слоў і выдатных песень, каб стварыць цудоўны настрой, і артысты ГДК. Святочную канцэртную праграму правяла Лілія Чуль. Свае песенныя віншаванні людзям у белых халатах падарылі Аліна Дворак, Алена і Дзмітрый Свішчовы, Аляксандр Барысюк, Кацярына Джур, Вікторыя Лышчык, а таксама медыцынскія работнікі Ларыса Мішчук, Таццяна Макарук і  Ніна Мароз.

Поўны матэрыял чытайце у наступным нумары газеты.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 31
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий