Уступная кампанія – запрашае Маларыцкі аграрны каледж

15 чэрвеня ў краі­не пачаўся прыём да­кументаў ва ўста­новы, якія рэалі­зуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Ён будзе ажыц­цяўляцца да 23 жніўня. Залічэнне пройдзе без здачы ўступ­ных экзаменаў (на асно­ве сярэдняга бала).

Прыёмная кампанія стартавала і ў Маларыцкім аграрным каледжы з урачыстага яе адкрыцця. Да будучых навучэнцаў установы адукацыі, а таксама іх бацькоў на ўрачыстай лінейцы звярнулася дырэктар Алена Талашка.

Затым юнакоў запрасілі ў кабінет, дзе працуе прыёмная камісія. Абітурыентам пад нумарам адзін уступнай кампаніі 2024 года стаў Данііл Пішчык, які скончыў

9 “В” клас сярэдняй школы № 1 горада Маларыта. Яго бацька Сяргей Пішчык працуе майстрам вытворчага навучання, а маці Наталля Сямёнаўна – уборшчыкам службовых памяшканняў у Маларыцкім аграрным каледжы. Дарэчы, усе, хто ў першы дзень прыёмнай кампаніі падаваў дакументы, ад адміністрацыі ўстановы адукацыі атрымалі памятныя падарункі.

Па словах намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Маларыцкага аграрнага каледжа Аксаны Мірчук, юнакі, якія скончылі 9 класаў, ва ўстанове адукацыі могуць набыць наступныя тры кваліфікацыі: трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “С”, “D”, “F”, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”, электразваршчык ручной зваркі трэцяга разраду (тэрмін навучання – два гады дзесяць месяцаў, план прыёму – 125 чалавек); юнакі, якія скончылі 11 класаў, – дзве кваліфікацыі: трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “С”, “D” і вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С” (тэрмін навучання – 10 месяцаў, план прыёму – 25 чалавек).

Навум МІКАЛАЕЎ.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий